Ілля Івашка стаў пераможцам турніру ў Італіі

34
Ілля Івашка
Фота https://www.racyja.com

У вырашальным паядынку беларус абыграў французскага тэнісіста Антуана Аана – 6:4, 3:6, 7:6 (7:3).

Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 20 хвілін. На шляху да фінальнага матчу гэтага турніру Ілля Івашка перамог італьянца Матэа Віёлу – 6:1, 6:1, нямецкага тэнісіста Ёханэса Хаертайса – 7:6 (8:6), 6:3, чэха Томаша Махача – 7:6 (7:4), 7:6 (7:5) і расіяніна Аслана Карацэва – 6:4, 6:4.

Поделиться ссылкой: