Гомель памятае пра ахвяр гвалту: у горадзе створаны народны мемарыял

536
Мемарыял каля касцёла ў Гомелі. Фота аўтара
Мемарыял каля касцёла ў Гомелі. Фота аўтара

Каля гомельскага касцёла дзень за днём абнаўляецца народны мемарыял у памяць пра Рамана Бандарэнку, які памёр 12 лістапада пасля затрымання на “Плошчы перамен” у Мінску, а таксама Аляксандра Віхора, што загінуў у Гомелі 12 жніўня пасля таго, як яго затрымалі сілавікі і збілі.

Запальваюць знічы і ўскладаюць жывыя кветкі маладыя гамяльчане і гараджане больш сталага веку. Прыходзяць сюды парамі і невялікімі групамі.

Гамяльчане ўскладаюць кветкі каля народнага мемарыяла. Фота аўтара
Гамяльчане ўскладаюць кветкі каля народнага мемарыяла. Фота аўтара

Няма запісаў для адлюстравання