Журналістку «Белсату» кінулі за краты. Яна трымаецца годна

262
Кацярына Андрэева. Фота: https://t.me/belsat/31668
Кацярына Андрэева. Фота: https://t.me/belsat/31668

Журналістцы “Белсату” Кацярыне Андрэевай сёння было выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ёй абраная мера стрымання – арышт на два месяцы (да 20 студзеня 2021 года). Кацярына не прызнае сваю віну і цалкам адмаўляецца ад дачы паказанняў, паведамляе “Белсат”.

Яе будуць утрымліваць, хутчэй за ўсё, за кратамі ў Жодзіна.

Таксама сёння раніцай па месцы прапіскі Кацярыны, у яе сваякоў, быў праведзены вобыск, але там нічога не знайшлі і не канфіскавалі. Як адзначаецца ў пратаколе, «прыладаў і сродкаў здзяйснення злачынства, прадметаў і дакументаў, якія маюць дачыненне да крымінальнай справы, не выяўлена».

Разам з Кацярынай Андрэевай была затрымана яшчэ адна журналістка “Белсату” – Дарʼя Чульцова.

Дар'я Чульцова. Фота: https://t.me/belsat/31698Пра яе лёс пакуль дакладна невядома, аднак “Белсат” дапускае, што і яе спасцігла тая ж доля. Удакладніць інфармацыю на гэты момант немагчыма ў сувязі з падпіскай адваката Дарʼі пра неразгалашэнне. Калі Чульцова не выйдзе з ЦІП у нядзелю (тады міне тэрмін прызначанага ёй адміністрацыйнага арышту), гэта будзе азначаць, што Дарʼі таксама выставілі абвінавачанне паводле крымінальнай справы, ужыўшы меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.


Няма запісаў для адлюстравання