Памёр вядомы гісторык і этнограф Віктар Цітоў

232
Віктар Цітоў
Віктар Цітоў

Сёння ноччу спынілася сэрца Віктара Сцяфанавіча Цітова, доктара гістарычных навук, вядомага этнографа. Пра гэта паведамляе “Новы Час”.

Віктар Сцяфанавіч нарадзіўся 15 лістапада 1938 года ў вёсцы Дрожджаніцы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1963). 3 1963 настаўнічаў, працаваў у Міністэрстве асветы Беларусі. 3 1974 у Гродзенскім педагагічным інстытуце, з 1977 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. 3 1993 загадчык кафедры Беларускага ўніверсітэта культуры, з 1998 — Беларускага педагагічнага ўніверітэта, 2003—2009 прафесар Вроцлаўскага універсітэта (Польшча), 2011—2016 прафесар Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Распрацаваў канцэпцыю гісторыка-этнаграфічнага раянавання Беларусі. Даследваў тыпалогію культурных ландшафтаў, гістарычныя стасункі Беларусі і сумежных тэрыторый, беларускую дыяспару, этнічную гісторыю і геаграфію Беларусі, традыцыйную народную культуру, гісторыю народнай адукацыі, праблемы нацыянальных узаемаадносін і інш.

Навуковы рэдактар і сааўтар энцыклапедычнага даведніка «Народная культура Беларусі» (2002), зборніка «Народныя традыцыі і нацыянальная культура» (кн. 1—2, 2001— 03). Удзельнічаў у распрацоўцы навукова-метадычных прынцыпаў аховы помнікаў, арганізацыі музеяў-скансенаў (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Нарачанскі нацыянальны парк і інш.), складанні «Нацыянальнага атласа Беларусі» (2002).


Няма запісаў для адлюстравання