Алексіевіч абвергла заяву аб роспуску Каардынацыйнай рады, якую СМІ прыпісалі ёй

271
Святлана Алексіевіч пасля наведвання Следчага камітэта, 26 жніўня 2020 года
Святлана Алексіевіч пасля наведвання Следчага камітэта, 26 жніўня 2020 года

“Увесь наш рух працягвае працу. І там з’явіліся новыя людзі, як Баграцоў. І іншыя людзі туды ўваходзяць, але іх імёны не агучваюцца”, – заявіла нобелеўская лаўрэатка, член прэзідыума Каардынацыйнай рады Святлана Алексіевіч “Радыё Свабода”.

У СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што Каардынацыйная рада беларускай апазіцыі больш не дзейнічае, створана новая рада, імёны членаў якой трымаюцца ў таямніцы для іх абароны.

Пра гэта, у прыватнасці, са спасылкай на нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч, якая з’яўляецца членам прэзідыума Каардынацыйнай рады, напісала нямецкае выданне Spiegel, якое пазней працытавалі расійскія СМІ.

«Каардынацыйнай рады апазіцыі больш няма. Яе члены альбо былі, альбо знаходзяцца ў турме, былі выгнаны з краіны або ўцяклі. Створана новая рада, імёны яе членаў трымаюцца ў сакрэце для іх бяспекі. Зносіны вядуцца праз сацыяльныя сеткі», – цытуюць Алексіевіч.

У інтэрв’ю Свабодзе Алексіевіч абвергла гэтую цытату.

«Гэта глупства, гэта зусім не так, – сказала Алексіевіч. – Шмат новых людзей запісваецца ў Каардынацыйную раду, ёсць там кіруючы орган. Увесь наш рух працягвае працу. І там з’явіліся новыя людзі, як Баграцоў. І іншыя людзі туды ўваходзяць, але іх імёны не агучваюцца».


Няма запісаў для адлюстравання