Новым міністрам культуры стаў чалавек, які ні дня не працаваў у гэтай сферы

581
Анатоль Маркевіч
Анатоль Маркевіч

Новым міністрам культуры прызначаны Анатоль Маркевіч, былы памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці. З адукацыі ён настаўнік матэматыкі і фізікі, паведамляе Наша Ніва.

Ранейшы міністр Юрый Бондар узначальваў ведамства з верасня 2017 года.

Анатоль Маркевіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Грамкі на Шчучыншчыне. У 1994-м скончыў Брэсцкі дзяржаўны педінстытут, а ў 2006-м — Акадэмію кіравання.

Працаваў настаўнікам, з 1995 года быў дырэктарам Прудзянскай базавай школы. У 1998-2002 гадах кіраваў рознымі школамі ў Гродзенскай вобласці. У 2002-м прызначаны намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010-2011 гадах узначальваў Карэліцкі райсавеіт, быў старшынёй Навагрудскага райвыканкама (2011-2019).


Няма запісаў для адлюстравання