Настаўніцу судзілі за прагулку з БЧБ парасонам, а сведкам быў былы вучань

367

У Іванаве ў Брэсцкай вобласці школьную настаўніцу судзілі за прагулку па горадзе з бел-чырвона-белым парасонам, адным са сведкаў быў міліцыянер-былы яе вучань. Алене Пуцыковіч давядзецца заплаціць вялікі штраф — 1485 рублёў, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на 1reg.by.

Пуцыковіч — педагог з 30-гадовым стажам, выкладае рускую мову і літаратуру. Пасля прэзідэнцкіх выбараў яе судзяць ужо трэці раз. Раней за ўдзел у “несанкцыянавным мерапрыемстве” і “непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі” таксама былі штрафы, агулам 2700 рублёў. На мінулым тыдні суд разглядаў справу аб прагулцы па Іванава ў нядзелю, 25 кастрычніка. Гулялі каля 20 жанчын, столькі ж было і міліцыянераў, якія фіксавалі “правапарушэнне” на відэа, а пасля склалі пратакол.

Настаўніцу судзілі за прагулку з БЧБ парасонам, а сведкам быў былы вучань
Той самы парасон / 1reg.by


Няма запісаў для адлюстравання