Кангрэс ЗША ўхваліў “Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі”

163
Кангрэс ЗША
Фота https://novychas.by

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліла законапраект «Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі» (Belarus Democracy, Human Rights, and Sovereignty Act), які прадугледжвае магчымае ўвядзенне санкцый супраць расійскіх і беларускіх чыноўнікаў Саюзнай дзяржавы, што маюць дачыненне да рэпрэсій.

Законапраект быў прадстаўлены кангрэсменам Крысам Смітам. Ён з’яўляецца адным з аўтараў актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў.

Як адзначаецца ў тлумачэнні да дакумента, тым самым пашыраюцца “паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША па ўвядзенні санкцый” у сувязі з выбарамі 2020 года ў Беларусі.

“Прэзідэнт ЗША можа ўвесці візавыя санкцыі супраць любога замежніка, які з’яўляецца членам Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі ці ўдзельнічаў у маніпуляцыях на выбарах, або ў дачыненні да ўрадавай асобы, адказнай за пераслед незалежных СМІ, альбо прадстаўніка Саюзнай дзяржавы, альбо расійскага грамадзяніна, які прымаў значны ўдзел у пераследзе СМІ, парушэнні правоў чалавека датычна палітычных рэпрэсій у Беларусі», — гаворыцца ў тэксце.

Акрамя таго, абноўлены “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” змяшчае наступныя палажэнні:

  • прызнае Каардынацыйны савет законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады і не прызнае Аляксандра Лукашэнку “законна абраным лідарам Беларусі»;
  • заклікае правесці новыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў свабоднай і справядлівай форме ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ;
  • заклікае вызваліць усіх палітычных зняволеных без усялякіх папярэдніх умоў;
    падтрымлівае імкненне народа Беларусі ў свабодзе веравызнання;
  • дазваляе дапамогу ў прасоўванні дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
  • заяўляе, што ЗША не прызнаюць ўключэння Беларусі ў Саюзную дзяржаву з Расіяй;
    патрабуе ад Злучаных Штатаў стратэгіі па прасоўванні вяшчання, свабоды інтэрнэту і доступу да інфармацыі;
  • аказвае падтрымку беларускім СМІ і прадстаўнікам IT-сектара.

Ініцыятыва павінна таксама атрымаць ухваленне Сената, толькі пасля гэтага яна паступіць на подпіс прэзідэнту ЗША.


Няма запісаў для адлюстравання