Пракуратура папярэдзіла Касабуцкага і Лепіна за іх крытычныя выказванні

309
Фота: Паша Крычко

Біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыю Касабуцкаму і прэс-сакратару БПЦ Сяргею Лепіну абвешчаны афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння закона, піша “Наша Ніва” са спасылкай на прэс-службу Генеральнай пракуратуры.

Нагадаем, раней Касабуцкі і Лепін крытычна выказаліся наконт дэмантажу мемарыяла памяці, узведзенага ў сувязі са смерцю Рамана Бандарэнкі.

«У заявах у заведама безапеляцыйнай агрэсіўнай танальнасці выкарыстоўваюцца вызначаныя тэрміны і абароты («здзек з партрэта забітага», «навошта гэтае сатанінскае патаптанне лампад і абразкоў» і інш.), што свядома павышаюць узровень напружанасці ў грамадстве, якія распальваюць нянавісць да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку праваахоўных органаў, і, як следства, варожасць у дачыненні да згаданых сацыяльных груп насельніцтва», — гаворыцца ў паведамленні.

У пракуратуры адзначаюць, што падобныя дзеянні недапушчальныя і непрымальныя, бо «падахвочваюць грамадзян да агрэсіі, проціпраўных дзеянняў, вырашэння пытанняў неканстытуцыйным шляхам».

«Больш за тое, такія выказванні супярэчаць артыкулу 16 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая забараняе дзейнасць рэлігійных арганізацый, іх органаў і прадстаўнікоў, накіраваную супраць грамадзянскай згоды», — гаворыцца ў паведамленні.


Няма запісаў для адлюстравання