Памёр пісьменнік Славамір Антановіч

209
Славамір Антановіч
Фота «Звязда»

Яму было 65 гадоў. Гэтую інфармацыю «НН» пацвердзіў старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец.

Антановіч памёр у Шчучынскім раёне, дзе праводзіў час у бацькоўскай хаце. Не вытрымала сэрца.

Славамір Антановіч будаваў сабе кар’еру па партыйнай і камсамольскай лініі. Быў галоўным інжынерам Шчычынскага масласырзавода. Непрацяглы час быў дарадцам прэм’ер-міністра Генадзя Навіцкага.

Сярод ягоных літаратурных прац найбольш вядомая — гістарычны раман «Пятро Машэраў». Летась Антановіча выключылі з шэрагаў праўладнага Саюза пісьменнікаў, у яго быў даўні канфлікт з яго старшынёй Мікалаем Чаргінцом.


Няма запісаў для адлюстравання