У мікрараёне Новая Баравая аварыя з вадой. Адключана і ацяпленне

62
Чарга раніцай у аўторак па ваду
Чарга раніцай у аўторак па ваду

У Мінску ў мікрараёне Новая Баравая, вядомым пратэстными настроямі, часова будзе адключана ацяпленне, паведамляе “Наша Ніва”.

Пра гэта гаворыцца ў інфармацыі «А-100 Камфорт», якая абслугоўвае раён.

«У сувязі з аварыяй на кацельні ў раёне Новая Баравая часова будзе адсутнічаць ацяпленне. Аварыйная брыгада ўжо працуе над ліквідацыяй непаладак. Каб пазбегнуць пагаршэння сітуацыі, настойліва просім не зліваць ваду з сістэмы ацяплення. Гэта прывядзе да поўнага спынення кацельні, бо сістэма мае замкнёны контур, і пры адсутнасці водазабеспячэння яе праца не можа быць адноўлена, а значыць, у дамах не будзе ацяплення», – гаворыцца ў паведамленні.

Вада ў большасці дамоў у Новай Баравой знікла яшчэ раніцай у нядзелю. Справа ў тым, што хтосьці, верагодна, пашкодзіў засаўку ў адным з калодзежаў па магістралі падачы вады ў раён. На працягу двух дзён «Мінскводаканал» гэтую праблему вырашыць «не змог», хоць звычайна такія аварыі ліквідуюцца цягам пары гадзін.

Сёння ў Новай Баравой адменены заняткі ў школах і, верагодна, не працуюць дзіцячыя садкі.

Хутка стала вядома, што з’явіўся чат, у якім людзі дапамагаюць жыхарам Новай Баравой. За гадзіну да яго далучыліся больш за 11 000 тысяч удзельнікаў.

Жыхары Мінска адрасна прапануюць электрарадыятары, ваду, свае кватэры для часовага знаходжання. Там няма вады з нядзелі, а сёння пачало знікаць ацяпленне.

Няма запісаў для адлюстравання