Хопіць гвалту, прыміце волю народа! Адкрыты ліст пісьменніцкай супольнасці

643
Хопіць гвалту, прыміце волю народа! Адкрыты ліст пісьменніцкай супольнасці
Фото https://lit-bel.org

Мы, беларускія літаратары, выказваем сур’ёзную занепакоенасць тым, што цягам апошніх 100 дзён у нашай краіне назіраецца пастаянная эскалацыя гвалтоўных дзеянняў з боку сілавых структур і адміністрацыйных прызначэнцаў да грамадзян, якія выходзяць на мірныя акцыі пратэсту і салідарнасці.

Такіх маштабаў масавых рэпрэсій не зведвала больш за сорак гадоў ні адна з дзяржаваў Еўропы. За гэтыя 100 дзён арыштавана каля трыццаці тысяч чалавек, пакалечана больш за чатыры тысячы чалавек, заведзена каля тысячы нематываваных крымінальных справаў, загінула восем чалавек. У дзяржаве ігнаруюцца элементарныя правы чалавека. На вінаватых у забойствах і скалечваннях людзей не заводзяцца крымінальныя справы. Дапускаецца збіццё звязаных затрыманых, што забараняецца сусветнай юрыдычнай практыкай нават у адносінах да ваеннапалонных. З вуснаў кіраўніцтва краіны гучаць наўпроставыя ўказанні адлічваць студэнтаў з навучальных устаноў і звальняць з працы ўсіх супрацоўнікаў, якія не згодныя з дзяржаўнай палітыкай, што з’яўляецца непасрэдным парушэннем дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Эскалацыя гвалту, пашырэнне прасторы беспакаранасці, пазбаўленне беларусаў базавых канстытуцыйных правоў вядуць да глыбокага доўгатэрміновага нацыянальнага крызісу ва ўсіх сферах грамадскага жыцця: эканамічнага дэфолту, міжнароднай ізаляцыі, падзення Беларусі на самае дно цывілізацыйнага рэйтынгу.

Мы схіляем галаву перад мужнасцю і настойлівасцю беларускага народа, выказваем спачуванне ўсім, хто пацярпеў і страціў родных, і звяртаемся да ўладаў, кіраўнікоў дзяржаўных структураў, чыноўнікаў, якія захавалі цвярозы розум, з патрабаваннем: пакуль вы не абрынулі краіну ў бездань гвалту і ўсеагульнага крызісу, – неадкладна спыніце масавыя рэпрэсіі, здзекі з людзей, якія хочуць пераменаў, прызнайце сваю паразу і прыміце волю народа!

17.11.2020

Ганна Комар
Алесь Краўцэвіч
Наста Кудасава
Анастасія Лазебная
Георгій Ліхтаровіч
Вера Лойка
Андрэй Лютых
Уладзімір Лянкевіч
Павел Ляхновіч
Аляксандра Макавік
Сяргей Макарэвіч
Ганна Мананкова
Віктар Марціновіч
Алена Масла
Вальжына Морт
Таццяна Нядбай
Уладзімір Някляеў
Валянціна Осіпава
Алена Панкратава
Мікола Папека
Сюзанна Паўкштэла
Людміла Паўлікава-Хейдарава
Алесь Пашкевіч
Дзмітрый Плакс
Мікола Пракаповіч
Барыс Пятровіч
Вячаслаў Рагойша
Вячаслаў Ракіцкі
Пётра Садоўскі
Уладзімір Садоўскі
Віктар Сазонаў
Галіна Самойла
Ганна Севярынец
Канстанцін Севярынец
Людміла Сіманёнак
Ільля Сін
Франц Сіўко
Уладзімір Сіўчыкаў
Міхась Скобла
Алесь Смаленчук
Аксана Спрынчан
Дзмітрый Строцаў
Усевалад Сцебурака
Уладзімір Сцяпан
Янка Трацяк
Саша Філіпенка
Аляксандр Фядута
Андрэй Хадановіч
Уладзімір Хільмановіч
Кастусь Цвірка
Ганна Ціханава
Ціхан Чарнякевіч
Сяргей Чыгрын
Сяргей Шапран

Ліст адкрыты да падпісання ўсімі літаратарамі.


Няма запісаў для адлюстравання