Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Швецыі

294
Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Латвію / Reuters

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Швецыі Стэфанам Лёвенам, паведамляе яе прэс-служба. 17 лістапада пачынаецца двухдзённы візіт Ціханоўскай у гэтую краіну. На сустрэчах будзе абмяркоўвацца пашырэнне санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго рэжыму. Святлана Ціханоўская сустрэнецца з міністрам замежных спраў Ан Ліндэ, дэпутатамі парламента, былым прэм’ерам Карлам Більдтам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і беларускай дыяспарай у Швецыі, паведамляе Еўрарадыё.

Як і ў Рызе, у Стакгольме Ціханоўская будзе заклікаць да пашырэння супраць Лукашэнкі і яго атачэння і індывідуальных, і эканамічных санкцый.

“У сувязі з нядаўнім забойствам Рамана Бандарэнкі Святлана Ціханоўская плануе звярнуцца да Швецыі па дапамогу ў міжнародным расследаванні і пакаранні вінаватых у рамках універсальнай юрысдыкцыі”, — адзначае яе прэс-служба.


Няма запісаў для адлюстравання