«Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні»

154
«Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні»
Фото https://novychas.by

У альбом увайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.

У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. Праект «Годныя песні» — гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў.

«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella.

У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя сярод якіх: Мікола Равенскага, Уладзімір Тэраўскага, так і сучасных: Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская, Андрэй Мельнікаў.

Паслухаць «Годныя песні» можна на ўсіх папулярных платформах: Spotify, Яндекс Музыка, Apple Music, iTunes Store, Tidal, Deezer, Pandora, Boom, VK Music, YouTube Music, YouTube.

Змест альбома і спасылкі на песні на YouTube Music: «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі…», «Вольны хор», «Муры», «Сцяг», «Красуня-вясна», «Не загаснуць зоркі ў небе…», «Дзе мой край», «Нёман», «На беразе Волі», «Развітанне з радзімай», «Магутны Божа», «Гэта мы».


Няма запісаў для адлюстравання