Валерый Карбалевіч: Трэба мяняць усю сістэму

2555
Валерый Карбалевіч

Лукашэнка на сённяшняй нарадзе заклікаў парламент і ўрад браць на сябе паўнамоцтвы і вырашаць тыя дзяржаўныя праблемы, якія цяпер вымушаны вырашаць ён сам. Але, каб пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж іншымі дзяржаўнымі органамі, такія органы павінны існаваць у рэале, а не толькі намінальна, разважае ў сваім тэлеграм-канале палітолаг Валерый Карбалевіч.

Павінен існаваць парламент, выбраны народам, а не прызначаны. Гэта хто, Маша Васілевіч будзе вырашаць дзяржаўныя праблемы?

Павінен быць не тэхнічны ўрад, як сёння, а ўрад, які абапіраецца на парламенцкую большасць. Гледзячы на тых членаў урада, якія бязглузда запісваюць кожнае слова Лукашэнкі, цяжка ўявіць іх дзяржаўнымі дзеячамі.

Павінен быць незалежны суд.

Нічога гэтага ў краіне няма. 26 гадоў у Беларусі рэальна дзейнічаў толькі інстытут прэзідэнта. Усе астатнія органы існавалі намінальна, у якасці простых рэтранслятараў. Гэта палітычная пустэча. І цяпер Лукашэнка хоча, каб на гэтай пустэчы нешта пачало расці.

Трэба мяняць усю сістэму.


Няма запісаў для адлюстравання