“Сядзеў на лаўцы каля цырка, кнігу чытаў”: у ліку затрыманых у Гомелі пенсіянер МУС

2136
Уладзімір Няпомняшчых. Фота аўтара
Уладзімір Няпомняшчых. Фота аўтара

У Гомелі міліцыя затрымала грамадскага актывіста, былога афіцэра міліцыі, а цяпер пенсіянера МУС Уладзіміра Няпомняшчых.

“Сядзеў на лаўцы каля цырка, кнігу чытаў. Падышлі два прапаршчыкі, схапілі і сталі рукі закручваць. Прывезлі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі”, – паспеў паведаміць па тэлефоне Уладзімір.

Няпомняшчых ведаюць у горадзе як чалавека, які ўлетку часцяком ходзіць у майцы “За Беларусь без Лукашэнкі”. Ён член аб’яднанай грамадзянскай партыі. Уладзімір балатаваўся кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах у 2016 і 2019 гады. Сёлета на прэзідэнцкіх выбарах вылучаўся “кандыдатам пратэсту” ў спісе Мікалая Статкевіча. Выбарчую кампанію ён скарыстаў, каб сабраць ахвочых гамельчукоў дзеля назірання за галасаваннем непасрэдна на выбарчых участках. Калі назіральнікаў не дапусцілі на ўчасткі, Уладзімір з паплечнікамі стаў назіраць за галасаваннем каля ўчастка праз акно. Яго арыштоўвалі, штрафавалі.

Днямі міліцыя рвалася ў пад’езд дома, дзе жыве Няпомняшчых. У акне ён вывесіў невялікія плакаты с патрабаваннем вываліць з-за кратаў Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча. Жыхары не пусцілі міліцыянераў у пад’езд.

Два тыдні таму амапаўцы таксама затрымлівалі Уладзіміра каля цырка, калі ён ішоў з крамы і сеў адпачываць на лаўцы.

Сёння ў Гомелі некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі на нядзельны марш. На рагу вуліц Савецкай і Ірынінскай дарогу ім перагарадзілала міліцыя ў касках і чорнай амуніцыі. Побач стаіць аўтобус з амапаўцамі.

На працілеглы боку Савецкай блізу 15-й гадзіны падагналі аўтазак. Машыны міліцыі “прыхаваныя” таксама за драмтэатрам. На перакрыжаваннях у цэнтры дзяжураць экіпажы ДАІ. Міліцыянеры спыняюць гараджан, якія выйшлі пагуляць, дзеля высвятлення асобаў, асабліва калі ў іх парасоны бела-чырвоных колераў.

"Сядзеў на лаўцы каля цырка, кнігу чытаў": у ліку затрыманых у Гомелі пенсіянер МУС"Сядзеў на лаўцы каля цырка, кнігу чытаў": у ліку затрыманых у Гомелі пенсіянер МУС"Сядзеў на лаўцы каля цырка, кнігу чытаў": у ліку затрыманых у Гомелі пенсіянер МУС"Сядзеў на лаўцы каля цырка, кнігу чытаў": у ліку затрыманых у Гомелі пенсіянер МУС"Сядзеў на лаўцы каля цырка, кнігу чытаў": у ліку затрыманых у Гомелі пенсіянер МУС"Сядзеў на лаўцы каля цырка, кнігу чытаў": у ліку затрыманых у Гомелі пенсіянер МУС


Няма запісаў для адлюстравання