Памёр дыпламат Уладзімір Шчасны

449
Уладзімір Шчасны. Фота artbelarus.by
Уладзімір Шчасны. Фота artbelarus.by

Яму было 72 гады. Пра смерць паведаміў у сваім фэйсбуку журналіст АНТ Аляксандр Мацяс, піша “Наша Ніва”.

Уладзімір Шчасны нарадзіўся ў 1948 годзе ў Смаргоні. Скончыў Мінскі педінстытут замежных моў. Працаваў у Пакістане, Літве, Вялікабрытаніі. У апошняй краіне быў паслом Беларусі (1995 — 2000).

Таксама Уладзімір Шчасны быў вядомы як пісьменнік і перакладчык. Перакладаў на беларускую мову з англійскай і ўрду.

Апошнія гады з’яўляўся кансультантам Упраўлення інфармацыйнай палітыкі «Белгазпрамбанку», які ўзначальваў Віктар Бабарыка. Шчасны быў адным з тых, хто прапаноўваў «Белгазпрамбанку» выкупаць у Беларусь творы мастакоў парыжскай школы.

Лічыўся адным з найбольш паважаных і аўтарытэтных беларускіх дыпламатаў.


Няма запісаў для адлюстравання