Помста за грамадзянскую пазіцыю? “Будзьма” больш не адчыніць дзверы

1445
У
У "Карчме "Будзьма". Фота аўтара

У Гомелі на вуліцы Прывакзальнай зачынілася “Карчма “Будзьма” – адзіная ў горадзе паўнавартасная ўстанова беларускай нацыянальнай кухні.

Пра гэта абвясціла дырэкцыя рэстарана, напісаўшы на сваёй старонцы ў інтэрнэце наступнае: “З болем у сэрцы паведамляем вам, што 15 гадоў гісторыі падышлі да канца… “Карчма “Будзьма” ўжо больш не адчыніць для вас дзверы. Рэстаран зачынены назаўсёды”.

26 кастрычніка, калі быў абвешчаны ўльтыматум нелегітымнаму прэзідэнту, дырэкцыя карчмы адкрыта заявіла, што не будзе працаваць “у знак салідарнасці з народам”. Пасля гэтага ў рэстаран нахлынулі ўсе магчымыя праверкі па лініі МНС, санслужбы ды іншых кантралюючых органаў, якія скончыліся закрыццём установы грамадскага харчавання з нацыянальнай кухняй.


Няма запісаў для адлюстравання