Галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай» пакінула Беларусь з-за пагрозы крымінальнага пераследавання

268
Ганна Валадашчук
Ганна Валадашчук. Фота https://www.gs.by

Галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай” Ганна Валадашчук паведаміла ў фэйсбуку, што была вымушана пакінуць Беларусь з-за пагрозы крымінальнага пераследавання.

У сваім допісе яна таксама папрасіла прабачэння ў чытачоў і рэкламадаўцаў за тое, што 11 лістапада газета не выйшла ў свет.

Нагадаем, 9 лістапада дома ў Ганны Валадашчук і ў рэдакцыі недзяржаўнай “Газеты Слонімскай” правялі вобыскі і канфіскавалі камп’ютарную тэхніку.


Няма запісаў для адлюстравання