Валерый Карбалевіч: Палітычныя рэпрэсіі імкнуцца ўвесці ў прававыя рамкі

506
Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

У Палаце прадстаўнікоў рыхтуюць змены ў Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Прадугледжваецца магчымасць страты беларускага грамадзянства з прычыны ўдзелу ў тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці альбо прычынення цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі, піша у сваім тэлеграм-канале палітолаг Валерый Карбалевіч.

То бок улады імкнуцца тое, што адбываецца дэ-факта, ператварыць у дэ-юрэ. Вывезлі пад канвоем з Беларусі Святлану Ціханоўскую, Вольгу Кавалькову, іншых членаў прэзідыума Каардынацыйнай рады. Не пусцілі ў краіну Тадэвуша Кандрусевіча, не пускаюць беларускіх студэнтаў. Цяпер усё гэта будзе нібыта законна.

З гледзішча міжнароднага права і практыкі гэта амаль унікальная навацыя. Нікога не бянтэжыць, што закон супярэчыць артыкулу 10 Канстытуцыі Беларусі, у якім запісана: “Ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь”.

Фармулёўкі абсалютна гумавыя. Экстрэмістамі дзяржаўныя медыя называюць усіх, хто выходзіць на пратэст. А “прычыненнем цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі” можна назваць любую крытыку Лукашэнкі ці нават шараговага амапаўца. То бок палітычныя рэпрэсіі імкнуцца ўвесці ў нейкія прававыя рамкі. А тое, што гэтыя рамкі супярэчаць Канстытуцыі, ну дык тым горш для Канстытуцыі. Усё роўна яе хутка мяняць.


Няма запісаў для адлюстравання