У Гродне маліліся за Рамана Бандарэнку. Пад наглядам міліцыі

883
Пасля малітвы па забітым Рамане Бандарэнку
Пасля малітвы па забітым Рамане Бандарэнку

У Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне адбылася паніхіда па забітым Рамане Бандарэнку.

Каля сотні гродзенцаў прачыталі малітву вечнай памяці, запалілі знічы ў памяць пра забітага 12 лістапада Рамана Бандарэнку. Сёння ў яго гонар кожную гадзіну будзе гучаць вялікі саборны звон.

Пасля службы каля сабора выстраіліся ў ланцуг людзі з лампадкамі і здымкамі мінчаніна. Падыйшлі міліцыянеры і загадалі ўсім разысціся. Людзі спрабавалі нешта ім казаць, але ўсё ж разышліся.

Пазней каля помніка, які стаіць на месцы былой Фары Вітаўта ў цэнтры горада, пачалі збірацца людзі, прыносілі кветкі і знічы. Такім чынам яны ўшаноўвалі памяць забітага мінчаніна.

Побач з скверам увесь час дзяжураць людзі ў цывільным.


Няма запісаў для адлюстравання