Цывілізаваны народ і варварская ўлада. На смерць Рамана Бандарэнкі

500
"Плошча Перамен" у Мінску 12 лістапада 2020 года. Фота Паўла Крычко

Колькі людзей ім трэба забіць і скалечыць дзеля ўтрымання ўлады?

Яны ўголас заяўляюць аб вайне.

Ім хочацца пусціць вялікую кроў, каб запалохаць, адбіць жаданне перамен.

Сваёй жорсткасцю, нялюдскасцю яны хочуць справакаваць бойню. Так і ўспамінаецца Энгельсава: яны “хочуць завабіць нас неадменна туды, дзе страляе ружжо і сячэ шабля”.

Хочацца верыць, што нашы жанчыны і мужчыны, наша моладзь, наш народ “такое задавальненне сваім ворагам… пэўна не даставіць” (зноў Энгельс).

Мы бачым супрацьстаянне цывілізаванага народа і варварскай улады.

Гістарычна цывілізацыя перамагае дзікунства і варварства. На жаль, не без ахвяр.

Анатоль СІДАРЭВІЧ, грамадзянін Рэспублікі Беларусь.


Няма запісаў для адлюстравання