БАЖ патрабуе вярнуць наклад “Народнай Волі” і спыніць ціск на прэсу!

186
Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” апублікавала заяву, у якой БАЖ рашуча пратэстуе супраць захопу сілавікамі сённяшняга нумара газеты “Народная Воля”.

“Супрацоўнікі міліцыі з дапамогай АМАПа без прад’яўлення дакументаў і тлумачэнняў забралі ўвесь наклад выдання. Кіраўніцтву рэдакцыі не пакінулі аніякіх пратаколаў і актаў выняцця.

Мы разглядаем дзеянні сілавікоў як грубае парушэнне заканадаўства аб СМІ і працэсуальных норм.

Перашкоды ў распаўсюдзе “Народная Волі” ёсць працягам кампаніі ціску на журналістаў і медыя, якая цягнецца апошнія тры месяцы. Нагадаем, што акрамя “Народнай Волі” пазбаўлены магчымасці друкавацца ў краіне “Комсомольская правда в Беларуси”, “Свободные новости плюс” і “БелГазета”.   

“Белсаюздрук” і “Белпошта” адмаўляюцца распаўсюджваць газеты, якія рэдакцыі змаглі надрукаваць за мяжой. Цяпер да гэтых праблем далучыліся і дзеянні сілавых структур, якія нагадваюць адкрыты крадзеж”, – гаворыцца ў заяве.


Няма запісаў для адлюстравання