Вясной-летам у Беларусі каранавірусная інфекцыя была ў 1,8 млн чалавек

451
Самоизоляция
Фото https://www.google.by

Вясной-летам 2020-га ў Беларусі каранавірусная інфекцыя была ў 1,8 млн чалавек. Гэта вынікае са слоў віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі, перадае Еўрарадыё.

У інтэрв’ю БЕЛТА ён заявіў, што “спецыялісты папярэдне ацэньваюць папуляцыйны імунітэт у рэспубліцы [да COVID-19] пасля першай хвалі на ўзроўні 15-20%”. А па статыстыцы Міністэрства аховы здароўя за той перыяд у нашай краіне заразіліся каранавірусам каля 70 тысяч чалавек. Цяпер жа Петрышэнка кажа, што іх было ў 20-25 разоў больш!

У лістападзе ў Беларусі па афіцыйнай статыстыцы ўжо больш за 108 тысяч выпадкаў заражэння COVID-19. А колькі насамрэч, калісьці даведаемся.


Няма запісаў для адлюстравання