Амбасадар Польшчы ў Беларусі: Незалежнасць – гэта каштоўнасць, дарагая кожнаму народу

167

Зварот на беларускай мове амбасадар Міхальскі запісаў з нагоды Дня незалежнасці Польшчы, які адзначаецца сёння, 11 лістапада.

У складаны час выпрабаванняў спаўнення мараў аб праве на свабоду і годнасць беларусам пажадаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, які ў выніку патрабаванняў беларускіх уладаў выехаў у Варшаву на кансультацыі. Зварот на беларускай мове амбасадар Міхальскі запісаў з нагоды Дня незалежнасці Польшчы, які адзначаецца сёння, 11 лістапада.

-Мінулі 102 гады з моманту, калі былі разбураныя муры, узведзеныя захопнікамі, суседнімі дзяржавамі, якія падзялілі нас у XVIII стагоддзі і акупавалі больш за 100 гадоў. Незалежнасць – гэта каштоўнасць, за якую змагаліся нашыя продкі, нярэдка нашыя агульныя продкі. Незалежнасць – гэта каштоўнасць, дарагая кожнаму народу. Кожны народ мае права яе будаваць. Незалежнасць ёсць тады, калі грамадзяне свабодныя і маюць права вырашаць лёс сваёй краіны, маюць права свабоднага і дэмакратычнага выбару сваіх уладаў, якія абавязаныя паважаць волю народу. Я радуюся сёння свабодзе маёй Радзімы і ад усяго сэрца жадаю з Варшавы маім беларускім сябрам, суседзям, у гэта надзвычай складаны час выпрабаванняў спаўнення мараў аб праве на свабоду і годнасць.

Артур Міхальскі пакінуў Беларусь 5 кастрычніка. 9 кастрычніка выехалі яшчэ 32 польскія дыпламаты.


Няма запісаў для адлюстравання