За 10 месяцаў 2020 года цэны ў Беларусі выраслі на 5,4%. Улады разлічвалі на 5% за год

46

За 10 месяцаў 2020 года інфляцыя ў Беларусі склала 5,4%, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі. Улады планавалі, што цэны ў 2020 годзе вырастуць не больш як на 5%, паведамляе “Радыё Свабода”.

За кастрычнік цэны ў Беларусі выраслі на 0,6%, з пачатку года (у параўнанні са снежнем 2019-га) – на 5,4%.

Гадавая інфляцыя ў кастрычніку 2020 года (у параўнанні з кастрычнікам 2019-га) працягнула расці і склала 6,2% супраць 6,1% у верасні і 5,6% у жніўні.

Цэны на харчовыя тавары за студзень – кастрычнік выраслі на 3,5% (у кастрычніку на 0,6%), нехарчовыя – на 7,3% (адпаведна на 0,9%). Кошт платных паслуг павялічыўся на 6% (на 0,3%).

Паводле планаў урада і Нацбанка, інфляцыя ў 2020 годзе не павінна перавысіць 5%.

У 2019 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 4,7%, у 2018-м – 5,6%.


Няма запісаў для адлюстравання