Патрабаванні насіць маскі застаюцца на паперы

109
Защитные маски
Фото из открытого источника

У Лідзе Гродзенскай вобласці з 5 лістапада было ўведзена абавязковае патрабаванне надзяваць маскі пры ўваходзе ў крамы.

Прэс-служба райвыканкама паведамляла, што на лідскі шпіталь «ідзе каласальная нагрузка» – ад каранавірусных пнеўманій там цяпер лечаць 350 чалавек.

Адзін з нашых чытачоў паведаміў рэдакцыі, што патрабаванне выконваецца далёка не ўсімі грамадзянамі і кантроль за гэтым практычна адсутнічае.

“Ёсць толькі некаторыя крамы, дзе на ўваходзе ахоўнік не прапускае без маскі. У некаторых крамах прадаўцы адмаўляюцца абслугоўваць людзей без масак, – распавядае чытач. – Але вельмі шмат у якіх крамах наогул ніхто ні ў каго не пытаецца пра маскі”.

Паводле інфармацыі нашага чытача, у грамадскім транспарце Ліды таксама шмат людзей без масак, пераважна маладых, такая ж сітуацыя ў банках і нават аптэках.

Афіцыйных дадзеных пра колькасць хворых на COVID-19 у асобных рэгіёнах і гарадах не даюць з вясны. Паведамляюць толькі агульную лічбу па краіне.

Публікацыя з 89 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання