Памёр дырыжор і народны артыст Беларусі Міхаіл Дрынеўскі

168
Міхась Дрынеўскі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча
Міхась Дрынеўскі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча

Памёр мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі. Яму было 79 гадоў, піша “Наша Ніва”. Зусім нядаўна мы друкавалі актуальнае інтэрв’ю з Міхаілам Паўлавічам наконт падзей, якія адбываюцца ў краіне і беларускай культуры.

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём Францыска Скарыны (1990), ордэнам Францыска Скарыны (2002), прафесар.

Нарадзіўся ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці (БССР). У 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж.

У 1959 годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў у 1963 г. У час вучобы Міхаіл Дрынеўскі працаваў з народным хорам вёскі Прыбытка Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў г. Гомеля.

У 1963 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (клас Г.П. Зелянковай), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 годзе М. Дрынеўскі — галоўны хормайстар, з 1975 г. — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча.


Няма запісаў для адлюстравання