У заснавальніка «Газеты Слонімскай» Ганны Валадашчук ідзе ператрус

58
Ганна Валадашчук
Ганна Валадашчук. Фота https://www.gs.by

Следчыя ў Слоніме праводзяць дома ператрус у заснавальніка «Газеты Слонімскай» Ганны Валадашчук.

Ператрус праводзіцца ў адпаведнасці з санкцыяй пракурора ў сувязі з тым, што ў мясцовых тэлеграм-каналах з’яўляліся нейкія паведамленні з абразамі. Ганна Валадашчук адзначыла, што не мае дачынення ні да якіх тэлеграм-каналаў і паклёпніцкіх паведамленняў. Сёння Ганна Валадашчук была выклікана на 10 гадзін у міліцыю па абвестцы. Пасля гэтага да яе дамоў прыйшлі з ператрусам.


Няма запісаў для адлюстравання