Спынены яшчэ адзін цэх на “Гродна Азот”

1406
Фото: belnovosti.by
Фото: belnovosti.by

Цэх “Аміяк-4” пасля няпланавага спынення раніцай 9 лістапада не ўдалося запусціць, у выніку чаго быў спынены цэх “Карбамід-4”.

Зараз у цэху “Аміяк-4” вядуцца падрыхтоўчыя аперацыі да ўключэння цэха ў работу. У час правядзення пускавых работ будзе адбывацца спальванне тэхналагічных газаў на паходні.

Пускавыя аперацыі цэха “Карбамід-4” будуць здзейснены пасля вываду на нармальны тэхналагічны рэжым цэха “Аміяк-4”.

Спецыялісты прадпрыемства запэўнілі, што аварыйная сітуацыя не нясе пагрозы абласному цэнтру і яго жыхарам, таксама не нанесена шкода экалогіі і супрацоўнікам самога завода.


Няма запісаў для адлюстравання