Родныя расказалі, як затрымалі легендарнага «Маляваныча»

199
Аляксандр Ждановіч
Фота https://nashaniva.by

Восьмага лістапада, ў цэнтры Мінска лукашэнкаўцы затрымалі 56-гадовага Аляксандра Ждановіча. Ён вядомы ўсім беларускім дзецям як Маляваныч, вядучы «Калыханкі».

Сваяк Ждановіча, Данік, які ў момант затрымання быў побач з ім, расказаў «Нашай Ніве» дэталі.

«Недзе ля паловы на першую мы з Аляксандрам ішлі па Пераможцаў у бок «Галерэі». Уздоўж дарогі стаялі бусікі з невядомымі, непасрэдна на тратуары былі амапаўцы.

Мы вырашылі ісці далей: у Аляксандра быў пры сабе невялікі драўляны крыжык, ён дастаў яго і пачаў асяняць амапаўцам хросным знакам і чытаць малітву — ён веруючы, валанцёр у манастыры.

Так мы амаль прайшлі ўсіх амапаўцаў, але троху далей адзін з іх крычаў на жанчыну. Аляксандр падышоў да яго і папрасіў не крычаць, у адказ той аддаў загад дваім сваім «узяць яго» — заламалі рукі і завялі ў бус», — расказаў нам Данік.

Як паведамілі «Нашай Ніве» сваякі, Ждановіча павязуць у Жодзіна да суда — яму дазволілі адзваніцца сваякам з Партызанскага РУУСа.


Няма запісаў для адлюстравання