Паходня над “Гродна Азотам”. Што здарылася?

2849

Цэх “Аміяк-4” на прадпрыемстве “Гродна Азот” спынены. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у тэхналагічным працэсе аддзялення ачысткі канвертаванага газу адбылося спыненне кампрэсара сінтэз-газу са скідам АВС (азотна-вадароднай сумесі) на паходню.

Афіцыйная інфармацыя аб гэтым з’явілася толькі пасля 9-й гадзіны, але ў тэлегам-каналах пачалі пісаць аб спыненні цэха яшчэ а 7-й раніцы. Пазней высветлілася, што спыненне работы цэха было зафіксавана ў 5.30.

Дагэтуль відаць, як над цэхам гарыць паходня. У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што зараз вядуцца працы па наладжванні тэхналагічнага працэсу і далейшага пуску цэха ў працу. Пагрозы экалогіі і людзям, падкрэсліваецца ў паведамленні, няма.


Няма запісаў для адлюстравання