“Газета Слонімская” трапіла пад удар сілавікоў

124

Сёння з раніцы праходзяць вобыскі ў галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” Ганны Валадашчук, супрацоўнікаў выдання, у самой рэдакцыі і мясцовых актывістаў.

Следчыя дзеянні адбываюцца з санкцыі пракурора.

Па тэлефоне Ганна Валадашчук паспела паведаміць: вобыск праходзіць у сувязі з тым, што ў мясцовых тэлеграм-каналах былі выяўлены паведамленні з абразамі. Адзінае, што галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай” паспела яшчэ сказаць – сама яна не мае  ніякага дычынення да публікацый у тэлеграм-каналах і абразаў. Цяпер яе тэлефон не адказвае.

Як высветлілася пазней, вобыскі адбыліся яшчэ ў некалькіх чалавек і зараз працягваюцца ў рэдакцыі выдання.

Стала вядома, што вобыскі адбыліся ў мясцовых актывістаў Пятра Кашталя, Аляксандра Салейкі, у фотастудыі “Кантрабас”, дзе працуюць Вольга і Дзмітрый Наўгародскія.

Вядома, што канфіскоўвалі камп’ютары, флешкі і іншую аргтэхніку. Як раней казала Ганна Валадашчук, вобыск звязаны з тым, што ў мясцовых тэлеграм-каналах былі выяўлены паведамленні з абразамі. Каго канкрэтна і хто абразіў, пакуль невядома.

Нагадаем, што “Газета Слонімская” з’яўляецца недзяржаўным выданнем і выдаецца ў Слоніме з 1997 года.


Няма запісаў для адлюстравання