Гомель: імжа, нядзельны праменад, патрулі, затрыманні

275

8 лістапада, нягледзячы на імжу і дробны дождж, жыхары Гомеля выйшлі на праменад на вуліцу Савецкую. Яе традыцыйна ачапілі супрацоўнікі міліцыі. Па двое і па трое яны сноўдаліся па ходніках, пачынаючы ад плошчы Леніна і да новага ўнівермага. На перакрыжаваннях дзяжурылі экіпажы ДАІ – пяць на паўтара кіламетра.

У “засадзе” каля інстытута “Гомельграмадзянпраект” амаль да 15-й гадзіны дзяжурыў аўтобус з амапаўцамі.

Пасля поўдня міліцыя спыніла на вуліцы Дзяніса Масальскага. У яго знайшлі бел-чырвона-белы сцяг і адразу затрымалі. У некаторых гараджан ахоўнікі правяралі дакументы.

Кабеты паважанага ўзросту падчас прамінаду пыталіся ў знаёмых: што рабіць? Яны згодныя нават ахвяраваць частку пенсій на завяршэнне пераменаў у краіне.
“Няма моцы больш ўсё гэта цярпець”, – кажуць жанчыны.

Паўнавартаснага пратэстнага маршу ў горадзе не атрымалася.

Гомель: імжа, нядзельны праменад, патрулі, затрыманніГомель: імжа, нядзельны праменад, патрулі, затрыманніГомель: імжа, нядзельны праменад, патрулі, затрыманніГомель: імжа, нядзельны праменад, патрулі, затрыманніГомель: імжа, нядзельны праменад, патрулі, затрыманніГомель: імжа, нядзельны праменад, патрулі, затрыманніГомель: імжа, нядзельны праменад, патрулі, затрыманніФота аўтара.


Няма запісаў для адлюстравання