«Будзем дамагацца новых выбараў». Старшынёй Партыі БНФ пераабралі Рыгора Кастусёва

421
Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

У Мінску на 20-м з’ездзе Партыі БНФ абрана новае кіраўніцтва, піша Свабода.

На пасаду старшыні балатаваліся дзейны старшыня партыі Рыгор Кастусёў, мінскі актывіст партыі Ілля Дабратвор і Васіль Заманаў з Гомеля.

Як паведаміў дэлегат Аляксей Янукевіч, падчас галасавання большасць галасоў атрымаў Кастусёў — 66, за Дабратвора прагаласавалі 18 дэлегатаў, за Заманава — 3.

«Асноўны кірунак нашай працы — адстойванне суверэнітэту нашай краіны, гэта тое, дзеля чаго БНФ ствараўся і што заўжды было галоўным у ягонай працы. Бо пагроза страты незалежнасці і суверэнітэту Беларусі ўзрастае з кожным годам і месяцам, нават з кожным днём. І на гэтым зезд завастрыў сваю ўвагу.

Далей, чым я мушу займацца, гэта выкананнем рашэнняў сённяшняга зезду, гэта і адраджэнне беларускай мовы і іншыя кірункі працы. І мы павінны настойваць на тым, каб нарэшце пачаліся перамовы апазіцыі ці ў выглядзе Каардынацыйнай рады, ці групы палітычных партый, наконт вызвалення палітвязняў, расследавання катаванняў удзельнікаў пратэсту, парушэнняў заканадаўства, у тым ліку выбарчага. Мы будзем таксама дамагацца новых выбараў на працягу нейкага тэрміну. Вось гэтым будзе займацца Партыя БНФ», — сказаў у камэнтарыі Свабодзе Рыгор Кастусёў.

Намеснікамі старшыні абраныя Аляксей Янукевіч, Дзмітрый Салошкін, Вадзім Саранчукоў і Юрый Меляшкевіч. У Сойм партыі сярод іншых была абраная Ніна Багінская.


Няма запісаў для адлюстравання