Якая станцыя самая душэўная, а на якой робяць найбольш фота? Пракаціліся на новай лініі метро і расказваем, чаго чакаць (фота)

154
Станцыя
Станцыя "Вакзальная". Тут і далей фота Наталлі Лубнеўскай

Трэцюю лінію метро, якая ў будучыні мусіць звязаць з цэнтрам Зялёны Луг і Курасоўшчыну, будавалі шэсць гадоў. Спачатку адкрыццё планавалася на 3 ліпеня, пасля – да выбараў. У выніку абралі Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі: чым не знакавае свята? “Наша Ніва” распавядае пра новую лінію мінскай падземкі.

Пракаціцца ў новенькім метро прыйшлі гарадскія хіпстары, пенсіянеры, бацькі з дзецьмі і самі работнікі метрапалітэна. Дзясяткі ног гуляюць па начышчанай плітцы, дзясяткі тэлефонаў здымаюць падземныя інтэр’еры. Асабліва цікава паглядзець на галоўную фішку – дзверы на платформе, з якімі метро стане больш бяспечным. Яны адчыняюцца толькі пасля таго, як спыніцца цягнік. На трэцяй лініі пускаюць адны ціхія «штадлеры».

«Выхад у горад – па эскалатары», – кіруе патокамі разгубленых пасажыраў супрацоўнік метро.

Пара практычна выведзеных лічбаў. 

  • 44 секунды – столькі спускаецца эскалатар на станцыю «Юбілейная». Яна самая глыбокая ў мінскай падземцы – каля 30 метраў. Хаця пасля кіеўскай «Арсенальнай» дробязі, канечне. 
  • 6 хвілін – столькі часу патрэбна, каб праехаць усе «зялёныя» станцыі і дабрацца ад універсама «Чкалаўскі» да кінатэатра «Беларусь».

Больш за ўсіх фота збірае «Плошча Францішка Багушэвіча». Нібы ў літаратурным музеі, гараджане затрымліваюцца каля пано з цытатамі паэта. Побач са станцыяй знаходзяцца Сендайскі сквер і Акадэмічны музычны тэатр.

Якая станцыя самая душэўная, а на якой робяць найбольш фота? Пракаціліся на новай лініі метро і расказваем, чаго чакаць (фота)

Якая станцыя самая душэўная, а на якой робяць найбольш фота? Пракаціліся на новай лініі метро і расказваем, чаго чакаць (фота)

«Кавальская слабада» – самая душэўная. З каванымі выцінанкамі на столі (праца скульптараў Паўла Вайніцкага і Марыі Тарлецкай) і выявамі прыроды ў мармуры. Адзіная станцыя трэцяй лініі без калон.

Якая станцыя самая душэўная, а на якой робяць найбольш фота? Пракаціліся на новай лініі метро і расказваем, чаго чакаць (фота)

Якая станцыя самая душэўная, а на якой робяць найбольш фота? Пракаціліся на новай лініі метро і расказваем, чаго чакаць (фота)

На шырачэзнай платформе «Вакзальнай» заўважаю Альгерда Бахарэвіча і здымачную групу тэлеканала – паасобку.

«О, СТБ! Давай ім перашкодзім», – усмешкай рэагуюць падлеткі на карэспандэнтку Ксенію Худалей і яе калегу.

Якая станцыя самая душэўная, а на якой робяць найбольш фота? Пракаціліся на новай лініі метро і расказваем, чаго чакаць (фота)

У пераходах і на саміх станцыях стаяць інфатэрміналы. Тут можна вывучыць схему метро і расклад наземнага транспарту, пачытаць пра Мінск. І так, у меню ёсць беларуская мова. А яшчэ кітайская і англійская.

На перасадачных станцыях усталявалі травалатары. Адразу ўспамінаюцца аэрапорт і прыемнае чаканне падарожжаў, якія праз каранавірус і выбары амаль зніклі з нашага жыцця.

Якая станцыя самая душэўная, а на якой робяць найбольш фота? Пракаціліся на новай лініі метро і расказваем, чаго чакаць (фота)

Напаліраваны граніт, футурыстычныя турнікеты, мноства камер назірання… Ідэальны парадак і атмасферу свята ў першы дзень працы трэцяй лініі парушаюць толькі зламаныя эскалатары – на дзвюх з чатырох станцый. Праязныя, на жаль, ніхто не дорыць – хай бы і на 20 паездак.

Якая станцыя самая душэўная, а на якой робяць найбольш фота? Пракаціліся на новай лініі метро і расказваем, чаго чакаць (фота)Я, прызнацца, аматар метро – не люблю мёрзнуць на прыпынках. Усё дзяцінства чакала, пакуль ветку працягнуць да маіх Шабаноў. У выніку скончыла школу, універсітэт, а метро да дома так і не дайшло. Нават са схем гэта праектаваная станцыя перыядычна знікае.

Паглядзім, як хутка падземкі пад вокнамі дачакаюцца жыхары Курасоўшчыны.


Няма запісаў для адлюстравання