Затрыманні ў скверы на Пуліхава ў Мінску

551
Затрыманне / @motolkohelp
Затрыманне / @motolkohelp

Шостага лістапада ў скверы на вуліцы Пуліхава ў Мінску адбыліся затрыманні. Там збіраліся ўдзельніцы пратэставай акцыі. Дзяўчаты хацелі правесці акцыю салідарнасці з Нінай Багінскай, да якой учора прыходзілі сілавікі. Міліцыя правяла прэвентыўныя затрыманні некалькіх удзельніц. Іх пасадзілі ў мікрааўтобус і звезлі, паведамляе “Еўрарадыё”.

Затрыманне / @motolkohelp
Затрыманне / @motolkohelp

Жаночы марш так і не пачаўся праз затрыманні і запалохванні.

Частка ўдзельнікаў сышла ў сквер на Пуліхава, частка – у парк Горкага. Людзі стаялі невялікімі групамі, па 2-3 чалавекі, бо баяліся прыцягнуць увагу сілавікоў. Арганізаванай калоны не было.

Прыкладна ў 14.20 марш скончыўся, усе разышліся.

Фота зроблена ў парку Горкага
Фота зроблена ў парку Горкага

Няма запісаў для адлюстравання