Помста за ўдзел у агульнанацыянальным страйку

96
Помста за ўдзел у агульнанацыянальным страйку
Фота https://www.google.by

У Гродне па прадпісанні правяраючых службаў спынілі працу дзясяткі прыватных крам і кавярняў. Прадпрымальнікі кажуць, што гэта помста за іх ўдзел у агульнанацыянальным страйку.

Цяпер звычайная справа, калі на дзвярах кавярань або прыватных крам у цэнтры Гродна вісяць абвесткі, што ўстанова не працуе на працягу месяца альбо трох у сувязі з прадпісаннем пэўнай правяраючай структуры.

Уласнік крамы нацыянальных сувеніраў “Цудоўня” Андрэй Несцяровіч распавёў, што праблемы пачаліся адразу пасля 26 кастрычніка. У яго краме розныя службы правялі аж тры пазапланавыя праверкі. Аштрафавалі на 10 базавых велічынь за неналежную арганізацыю супрацьпажарнай бяспекі. “Такой хвалі праверак не было за апошнія 20 гадоў. Усе мы добра ведаем, у сувязі з чым праверкі пайшлі па прадпрымальніках”, – заўважае спадар Несцяровіч.

Уласніцы кнігарні з дзіцячымі кніжкамі спадарыні Святлане органы дзяржстандарту выпісалі прадпісанне на тры месяцы. Яна кажа, што наўрад ці здолее аднавіць дзейнасць.

Акрамя дробных прыватных крам і кавярняў па прадпісанні правяраючых службаў спынілі працу і цэлыя гандлёвыя сеткі кшталту Megatop i OZ. Прычым па ўсёй Беларусі.

Публікацыя з 88 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання