На Усебеларускім народным сходзе павінен выступіць Віктар Бабарыка

5447
Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка

Чуў, што пад старшынствам кіраўніка ўрада Р.Галоўчанкі рыхтуецца план правядзення так званага Усебеларускага народнага сходу. Калі ён адбудзецца, то я лічу, што ў ім павінен узяць удзел былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка. І не проста ўзяць удзел, а выступіць з прамовай. Напярэдадні выбараў ён меў магчымасць праз інтэрнэт даносіць свае думкі да шырокай грамадскасці. Заслугоўвалі ўвагі многія яго выказванні як наконт палітычнай сістэмы краіны, так і па вырашэнні праблем эканамічнага характару. Вось няхай ён выкажацца і з трыбуны афіцыйнага форуму.

І наогул, колькі можна такога чалавека трымаць за кратамі? Як, дарэчы, і многіх іншых палітзняволеных.

Андрэй ЛІХАВЕЦ, выбаршчык.

Публікацыя з 88 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання