Максіму Знаку ў СІЗА дазволілі бегаць

177
Максім Знак
Фота https://gomel.today

Нагадаем, што падчас выбарчай кампаніі юрыст Максім Знак быў адвакатам і даверанай асобай Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай. Яго затрымалі 9 верасня, і ўжо амаль два месяцы Максім знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Днямі ён прыслаў ліст свайму бацьку, у якім піша, што ў ізалятары малюе і займаецца спортам.

“Малюю карціну на кожным выходным лісце (а іх ужо, дарэчы, 407), –паведаміў Максім. – Мне прыйшоў 441 ліст. Акрамя малявання актыўна займаюся спортам. Неяк на прагулцы вырашылі займацца скандынаўскай хадзьбой. Праўда , палак нам не выдалі, таму мы паспяхова займаліся хадзьбой беларускай.

Затое далі шырокі і доўгі двор (10 крокаў на 6 крокаў), і я амаль 60 хвілін бегаў па крузе. Адным словам, удалося ўвайсці ў стан бегавой медытацыі, і я ў гэты час успамінаў свае самыя класныя прабежкі і нават паспрабаваў скласці топ-ліст”.

Публікацыя з 88 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання