Яшчэ 15 беларускіх чыноўнікаў, разам з Лукашэнкам, уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза. СПІС

405
Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

Другога кастрычніка Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў – кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, членаў ЦВК, былога генеральнага пракурора. Сёння спіс быў пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў, паведамляе “Радыё Сабода”.

Новыя імёны ў спісе.

  • Аляксандр Лукашэнка
  • Віктар Лукашэнка – памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы
  • Ігар Сергяенка – кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта
  • Іван Церцель – старшыня КДБ
  • Раман Мельнік – начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС
  • Іван Наскевіч – старшыня Следчага камітэта
  • Аляксей Волкаў – былы першы намеснік старшыні Следчага камітэта, цяпер старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
  • Сяргей Аземша – намеснік старшыні Следчага камітэта
  • Андрэй Смаль – намеснік старшыні Следчага камітэта
  • Андрэй Паўлючэнка – кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце
  • Ігар Бузоўскі – намеснік міністра інфармацыі
  • Наталля Эйсмант – прэс-сакратар прэзідэнта
  • Сяргей Зубкоў – камандзір групы «Альфа» (спецназ)
  • Андрэй Раўкоў – былы дзяржаўны сакратар Рады бяспекі
  • Пётр Міклашэвіч – старшыня Канстытуцыйнага суда

Прычынамі санкцый сталі рэпрэсіі і запалохванне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года мірных дэманстрантаў, у прыватнасці, адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, уключаючы катаванне, а таксама запалохванне журналістаў і гвалт над імі. Парушэнні правілаў прэзідэнцкіх выбараў, невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці і празрыстасці выбараў, фальсіфікацыя вынікаў выбараў, адхіленне на ўяўных падставах ад выбарчай кампаніі апазіцыйных кандыдатаў, стварэнне абмежаванняў для назіральнікаў на выбарчых участках, перадузятае фарміраванне выбарчых камісій.

Такім чынам, усяго ў чорны спіс па Беларусі ўваходзяць 59 чалавек. Усім ім забаронены ўезд у Еўрасаюз, а іх актывы ў ЕС пры іх наяўнасці падлягаюць замарозцы. Акрамя таго, фізічным і юрыдычным асобам ЕС забараняецца прадастаўляць якія-небудзь сродкі тым, хто знаходзіцца ў чорным спісе.

Да гэтага ў санкцыйным спісе Еўрасаюза ўтрымлівалася болей за 40 прозвішчаў беларускіх чыноўнікаў.

Анатоль Глаз, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі, сёння заявіў РИА Новости, што МЗС пільна вывучае новыя санкцыі супраць Мінска, і гэтае рашэнне не застанецца без адказу, які адбудзецца ў бліжэйшы час.


Няма запісаў для адлюстравання