…А тыя сотні тысяч людзей, якія пратэстуюць супраць фальсіфікацый на выбарах, яны ж не з Луны зваліліся

426
Масавыя пратэсты ў Беларусі
Масавыя пратэсты ў Беларусі

Як можна весці размову пра прыняцце новай Канстытуцыі, калі А.Лукашэнка ўпарта, як сляпы і глухі, не хоча чуць народ Беларусі, з непавагай гаворыць, што “з вуліцай ніякага дыялогу не будзе”? А тыя сотні тысяч людзей, якія пратэстуюць супраць фальсіфікацый на выбарах, яны ж не з Луны зваліліся. Улады самі стварылі канфліктную сітуацыю ў такой ціхай і спакойнай краіне, як наша Беларусь.

Аляксандр Рыгоравіч, праявіце мужнасць, скажыце народу адкрыта, што выбары вы прайгралі. Аб гэтым сведчаць сотні, тысячы неабвержных фактаў.

Вольга Іванаўна ВАРАКСА, пенсіянерка. Мінск.

Публікацыя з 88 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання