«Мы разам». У Кіеве адбыўся музычны марафон салідарнасці з Беларуссю

86
Скрыншот
Скрыншот

У Кіеве па ініцыятыве Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны прайшоў музычны марафон салідарнасці зь Беларуссю, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Беларусаў і ўкраінцаў стагоддзямі звязвае супольны лёс еўрапейскіх каштоўнасцей. Таму ў найлепшых еўрапейскіх традыцыях мы аб’яднаемся ў тым, чым жывём – у музыцы, бо нішто так не лечыць, як культура”, – заявіў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандар Ткачэнка, прадстаўляючы ініцыятыву.

Канцэрт, які адкрылі вядомыя вядучыя радыё ROKS Сяргей Кузін і Соня Сотнік словамі “Жыве Беларусь!”, трансліраваўся ў жывым эфіры музычнага тэлеканала М1. На сцэне выступілі беларускія каманды Brutto Nostra, Naviband, Naka і ўкраінскія калектывы “Без обмежень”, “Друга ріка”, SKY, Kozak System.


Няма запісаў для адлюстравання