Лукашэнка загадаў не прымаць назад дактароў, якія паедуць працаваць у Польшчу

148
Ілюстратыўнае фота: obzorko.com
Ілюстратыўнае фота: obzorko.com

Аляксандр Лукашэнка даў загад ураду не прымаць назад дактароў, якія паедуць працаваць у Польшчу. Пра гэта ён заявіў на нарадзе 5 лістапада, паведамляе “Еўрарадыё”

Яго абурылі нядаўнія меры польскага ўрада, які спрасціў працаўладкаванне замежных дактароў, што атрымалі кваліфікацыю за межамі Еўрасаюза. Гэтыя захады тлумачацца барацьбой з эпідэміяй COVID-19.

Замест ранейшай шматмесячнай працэдуры дактары могуць пачынаць працу амаль адразу. Натуральна, што асноўныя кандыдаты – медыкі з Беларусі і Украіны.

“Хачу папярэдзіць: лішніх дактароў у нас няма. Нам самім трэба лячыць нашых людзей. Але, верныя свайму прынцыпу, мы нікога трымаць не будзем. Аднак трэба разумець: з’ехаў – назад не вернешся, там будзеш працаваць і зарабляць тыя вялікія грошы, за якімі з’ехаў“, – сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што гэта не пагроза, а загад для ўрада.

“Таму ўсіх трэба ставіць на месца, нікому не перашкаджаючы ў выпадку, калі ён хоча вялікага рубля ці ў яго пазелянелі вочы ад валюты”, – дадаў Лукашэнка.

Між тым апошнім часам шмат дактароў з’язджаюць з Беларусі, баючыся пераследу за сваю грамадзянскую пазіцыю.


Няма запісаў для адлюстравання