Учора ў Мінску перапахавалі Змітрака Бядулю. У пачатку мінулага стагоддзя пісьменнік вучыўся на Вілейшчыне

249
Малітва над труной Змітрака Бядулі. Тут і далей фота Аксаны Ярашонак
Малітва над труной Змітрака Бядулі. Тут і далей фота Аксаны Ярашонак

Трэцяга лістапада на Усходніх могілках у Мінску перапахавалі беларускага пісьменніка Змітрака Бядулю (Самуіла Плаўніка). Развітанне адбывалася ў музеі «Беларуская хатка». Пра гэта паведамляе “Рэгіянальная газета”

Пісьменнік памёр, калі ехаў з сям’ёй у эвакуацыю, 3 лістапада 1941 года. Быў пахаваны на могілках у горадзе Уральску, у Казахстане. У лютым парэшткі творцы эксгумавалі, каб перазахаваць на радзіме. Пісьменнік быў звязаны з Вілейшчынай. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ён вучыўся на рабіна – яўрэйскага святара – у Даўгінаве і Ільі.

Учора ў Мінску перапахавалі Змітрака Бядулю. У пачатку мінулага стагоддзя пісьменнік вучыўся на ВілейшчынеТруна з парэшткамі пісьменніка стаяла ў музеі – хаце на вуліцы Рабкораўскай. У гэтай хаце, што належала настаўніку Саву Рэдзьку, на працягу 1916–1919 гадоў кватаравалі Змітрок Бядуля, Максім Багдановіч, Зоська Верас, Язэп Лёсік. Частымі гасцямі былі Аркадзь Смоліч і Уладзіслаў Галубок.

Справа – сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік
Справа – сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік

Ініцыятыва перапахавання належыць сыну Змітрака Бядулі – Яфіму Самуілавічу. Ён жыве ў Мінску і ўжо не можа лятаць на бацькаву магілу.

– Сёння ў мяне супрацьлеглыя пачуцці, – падзяліўся Яфім Самуілавіч. – З аднаго боку, радасна, што прах бацькі цяпер на радзіме. З іншага – сумна, бо хаваю яго другі раз. Калі бацьку хавалі, мне было сем год.

Яфім Самуілавіч адзначыў, што ведае пра перыяд жыцця Бядулі, звязаны з Вілейшчынай. Аднак успамінаў ад яго пра Ілью і Даўгінава не чуў. На пытанне, якія з твораў бацькі падабаюцца найбольш, адказаў, што вершы і аповесць «Салавей».

Учора ў Мінску перапахавалі Змітрака Бядулю. У пачатку мінулага стагоддзя пісьменнік вучыўся на Вілейшчыне

Учора ў Мінску перапахавалі Змітрака Бядулю. У пачатку мінулага стагоддзя пісьменнік вучыўся на Вілейшчыне

На цырымоніі пахавання прысутнічалі пісьменнікі, журналісты, прыхільнікі творчасці паэта.

– Сёння я тут, бо Змітрок Бядуля ў свой час аказаў вялікі ўплыў на мяне. Некалькімі абзацамі ён мог намаляваць Беларусь так, што ў яе нельга не закахацца. Гэта быў сапраўдны майстра і, як заўжды, недаацэнены, – расказаў карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. – Першы раз з творчасцю Бядулі я пазнаёміўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў канцы 1970-х. У маёй бабулі было шмат розных кніг. На адной вокладцы я ўбачыў абсалютна незразумелае рускаму вуху імя і прозвішча – Змітрок Бядуля. Спытаўся ў мамы, што гэта за пісьменнік. Тая здзівілася: як гэта, ты не ведаеш Змітрака Бядулю?

Пры гэтым Зміцер Бартосік рускі па нацыянальнасці. І беларускіх каранёў не мае. Кніга, знойдзеная ў бабуліным доме, – гэта пераклады твораў Бядулі для дзяцей на рускую мову выдавецтва «Детгиз», выдадзеныя ў канцы 1940-х у друкарні імя Сталіна.

Крыж падпісалі па-руску
Крыж падпісалі па-руску

Пасля развітання труну з прахам Змітрака Бядулі пад песню «Магутны божа» вынеслі з музея і перазахавалі на Усходніх могілках.

Каля музея імянныя лаўкі людзей, звязаных з гэтай хатай. Сярод іх – лаўка Змітрака Бядулі
Каля музея імянныя лаўкі людзей, звязаных з гэтай хатай. Сярод іх – лаўка Змітрака Бядулі

Учора ў Мінску перапахавалі Змітрака Бядулю. У пачатку мінулага стагоддзя пісьменнік вучыўся на Вілейшчыне

Учора ў Мінску перапахавалі Змітрака Бядулю. У пачатку мінулага стагоддзя пісьменнік вучыўся на Вілейшчыне

Нагадаем, што будучы пісьменнік па жаданні бацькі вучыўся ў ільянскім ешыбоце на яўрэйскага святара (рабіна) ад 1899 да 1901 года. Сюды ён перайшоў з даўгінаўскага ешыбота, бо ад Ільі да роднай вёскі Пасадзец, што на Лагойшчыне, было бліжэй і зручней дабірацца. У Ільі разам з іншымі прыезджымі навучэнцамі Самуіл харчаваўся ў сем’ях мясцовых яўрэяў.

Ад 2016 года ля Ільянскай школы імя Грымаця стаіць памятны камень з мемарыяльнай дошкай.

Наведнікі спяваюць “Магутны божа”
Наведнікі спяваюць “Магутны божа”
На Усходніх могілках
На Усходніх могілках
Яфім Плаўнік. Калі памёр бацька, яму было сем год
Яфім Плаўнік. Калі памёр бацька, яму было сем год
Размовы пра творчасць Змітрака Бядулі
Размовы пра творчасць Змітрака Бядулі

Няма запісаў для адлюстравання