У медыка-рэаніматолага, якога затрымлівалі па 23.34, згарэла кватэра. Сям’я просіць дапамогі

187
Кардыёлаг Яўген Палойка
Фота https://nashaniva.by

Яўген Палойка — анэстэзіёлаг-рэаніматолаг РНПЦ «Кардыялогія», доктар са шматгадовым стажам, якога затрымлівалі ў ланцугу салідарнасці 27 кастрычніка, але выпусцілі пад ціскам грамадскасці.

Сёння здарылася бяда — згарэла кватэра на Волаха, 29. Сям’я з двума малымі дзецьмі (5 і 13 год) пакуль на вуліцы.

«Мы з мужам сёння паўдні правялі ў міліцыі, ездзілі азнаёміцца з пратаколам, — расказала «Нашай Ніве» яго жонка Юлія. — Я пасля каранавіруса, ён пасля дзяжурства і аперацыі, прылеглі адпачыць перад тым, як забіраць малодшага з садка. Старэйшы ў гэты час глядзеў фільм у сваім пакоі, потым выйшаў у туалет, кажа: «Сяджу — нешта паленым пахне, выходжу — ужо гарыць».

Што стала прычынай пажару, мы пакуль і не ведаем. Усё пачало абсыпацца, калі мы схапіліся, то толькі вылецелі з кватэры. Заўтра суд па тым 23.34, а як на яго ісці невядома, бо частка дакументаў згарэла. Адзін пакой выгараў цалкам, шмат усяго пашкоджана».

Дзе правесці ноч, людзі ўжо знайшлі, цяпер ім патрэбна часовае жыллё ў тым жа раёне, каля РНПЦ «Кардыялогія», каб Яўген Палойка мог хутка дабірацца да дзяжурстваў і назад, таксама трэба дапамога ў аднаўленні кватэры пасля пажару.

Перавесці грошы можна на картку Белінвестбанка: 5578 8434 4213 9287.

Кантакт для сувязі з жонкай Юліяй: +37529 605 42 95, можна пісаць у Вайбер.


Няма запісаў для адлюстравання