З Гродзенскага драмтэатра звольнілі яшчэ шэсць акцёраў

93
Гродзенскі драматычны тэатр
Фото https://www.google.by

Адміністрацыя тэатра прапанавала ім адклікаць заявы аб правядзенні забастоўкі, але яны адмовіліся.

На пачатку мінулага тыдня з Гродзенскага драматычнага тэатра былі звольнены рэжысёры Сяргей Курыленка і Генадзь Мушперт. Яны далучыліся да агульнарэспубліканскай забастоўкі, аб чым паведамілі адміністрацыі тэатра.

Пасля звальнення рэжысёраў акцёры тэатра запісалі відэазварот, у якім падкрэслілі, што падзяляюць грамадзянскую пазіцыю сваіх калег. Частка з іх абвясціла, што далучаецца да агульнарэспубліканскай забастоўкі.

У выніку тэатр недалічыўся яшчэ шасці акцёраў. Паводле тэлеграм-канала “Культура Гродзеншчыны”, іх звольнілі ў сувязі з невыкананнем без належных прычын працоўных абавязкаў.

Публікацыя з 87 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання