Валерый Карбалевіч: Звальненне генералаў, альбо Аперацыя прыкрыцця

2402
Лукашэнка прымае рашэнне па кадравай перастаноўцы генералаў. Фота: bdg.by
Лукашэнка прымае рашэнне па кадравай перастаноўцы генералаў. Фота: bdg.by

Пасля прызначэння Валерыя Вакульчыка, Юрыя Караева і Аляксандра Барсукова памочнікамі прэзідэнта ў рэгіёнах у экспертным асяроддзі было шмат меркаванняў наконт таго, што ствараецца новая сістэма кантролю за абласцямі, што фарміруецца дадатковы інстытут “смотрящих” сілавікоў, што замест цывільных кіраўнікоў абласцей улада там рэальна пяройдзе да генералаў. На гэтую тэму ў сваім тэлеграм-канале разважае беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч.

І вось сёння высветлілася, што Валерый Вакульчык і Аляксандр Барсукоў звольнены з вайсковай службы і адпраўлены ў запас. То бок яны ўжо былыя генералы.

Проста ўсе гэтыя размовы Лукашэнкі пра нейкія новыя паўнамоцтвы памочнікаў прэзідэнта ў нейкай нявызначанай будучыні – гэта спроба замаскіраваць гучныя адстаўкі, паслаць саломку з нагоды іх падзення. Каб змікшыраваць дэмаралізуючы эфект у асяроддзі сілавікоў ад гэтай відавочнай апалы, Лукашэнка і прыдумаў міф пра іх пераход на новыя адказныя пасады. У якасці бонусу, кампенсацыі за адстаўку, Юрыю Караеву і Аляксандру Барсукову прысвоена званне генерал-лейтэнанта міліцыі. Такія своеасаблівыя сто грамаў на пасашок. Аперацыя прыкрыцця ўдалася, бо шмат хто павёўся.


Няма запісаў для адлюстравання