«Я выбіраю сумленне…»

91
Сергей Морозов
Фото http://015.by/news

З Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы звольніўся выкладчык кафедры журналістыкі, кандыдат гістарычных навук Сяргей Марозаў. У горадзе ён яшчэ вядомы як адзін з лепшых фатографаў.

На сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” Марозаў апублікаваў заяву на імя рэктара Ірыны Кітурка, у якой патлумачыў прычыны свайго звальнення:

“Немагчыма плённа працаваць на ніве адукацыі і навукі ва ўмовах, калі адбываецца пераслед з мэтай дыскрэдытацыі выкладчыка за асабістую думку, меркаванне, адрознае ад «генеральнай лініі».

Ён таксама напісаў, што студэнтаў і выкладчыкаў па ўсёй краіне звальняюць за тое, што яны рэалізуюць сваё канстытуцыйнае права свабодна выказвацца і мітынгаваць. Ён не згодны з сітуацыя, калі “зверху” даюць каманду прымяняць сілу ў дачыненні да мірнага насельніцтва, калі людзей падзяляюць на “чырвоных” і “белых”, апраўдваючыся тым, што цяпер нібыта такі час, калі кожнаму трэба выбіраць дарогу, па якой ён будзе ісці далей.

“Я выбіраю сумленне”, – напісаў у сваёй заяве Сяргей Марозаў.

Дарэчы, адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў Марозаў у знак пратэсту супраць насілля выкінуў на сметнік усе граматы і дыпломы, якімі быў узнагароджаны за сумесную творчую працу з сілавымі структурамі.

Публікацыя з 87 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання