Ірына Мядзведзева трапіла пад каранцін у Францыі

100
Ірына Мядзведзева
Фото https://www.google.by

Актрыса, бацькі якой жывуць у Беларусі, падзялілася сваімі думкамі пра забароны, выкліканыя каранавірусам. 

“Нейкае дзіўнае стала наведваць пачуццё… – прызналася артыстка, якая пару тыдняў таму з’ехала з Беларусі ў Парыж. – Пачуццё згубленасці. І галоўнае пытанне: калі гэта ўсё скончыцца?

Да гэтага ў галаве і ў штодзённіку заўсёды было ўсё па палічках: я ведала, што ў мяне наперадзе на паўгода наперад! Зараз жа спектаклі на лістапад адмяняюцца, пераносяцца, і незразумела ўжо, ці адбудуцца яны вясной.

Гарады закрыты для правядзення мерапрыемстваў.

Магчыма, нехта скажа, што не час зараз для весялосці і забаў. Але з іншага боку: чаму нельга? Прыняты максімальныя меры для абмежавання кантактаў. Тады чаму ўсе работнікі, настаўнікі, гандляры і г.д. праводзяць дні ў ахоўнай масцы, а ў тэатры нельга ў такой самай масцы пасядзець 1,5 гадзіны?

Я не мітынгую і ні да чаго не заклікаю, проста спрабую зразумець. Бо я зараз кажу не толькі пра акцёраў, спевакоў, танцораў, якія не могуць выйсці на работу. Гэта велізарная колькасць людзей: пастановачныя групы, адміністратары.

Сумна за маіх знаёмых хлопцаў…

Я, вядома, з задавальненнем праводжу гэтыя дні з дзіцем, але… Што далей?

Сумую па сцэне.

Тры з паловай тыдні я была ў Беларусі. Моя мама трапіла ў шпіталь з COVID-19 (параза лёгкіх 50 працэнтаў).

У гэты ж час памірае мамчын хроснік (проста лёг спаць і не прачнуўся), у пляменніцы выразаюць апендыцыт, а ў сястры, якая прыляцела спецыяльна з Нью-Ёрка з-за мамы, раптам знаходзяць пнеўманію, якую, на шчасце, потым не пацвердзілі…

Але ўсё вярнулася на кругі свае. Мама цяпер адчувае сябе добра. Мы вярнуліся ў Парыж (актрыса замужам за французам. – Рэд.), каб праз некалькі дзён трапіць ва ўсеагульны каранцін…

Увогуле, як сказала б я з беларускім акцэнтам: «Дурдом і трошкі…»

Але… Жыццё працягваецца, нягледзячы ні на што!»

Публікацыя з 86 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.


Няма запісаў для адлюстравання